Первая страница
Наша команда
Контакты
О нас

    Главная страница


С. А. Калинин (зам гл ред.)




страница1/75
Дата21.07.2017
Размер4.68 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   75
Юридический факультет Белорусского государственного университета Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь Юридический колледж Белорусского государственного университета Юридический факультет Марбургского университета имени Филиппа Институт переподготовки и повышения квалификации судей, работников прокуратуры, судов и учреждений юстиции Белорусского государственного университета Экономический Суд Содружества Независимых Государств АКТУАЛЬНЫЕ ВОПРОСЫ СОВЕРШЕНСТВОВАНИЯ ПРАВОВОЙ СИСТЕМЫ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ Материалы Международной научно-практической конференции, посвященной 90-летию профессора С. Г. Дробязко Минск, 11−12 октября 2012 г. Минск БГУ 2012 УДК 340(082) ББК 67я43 А43 Рекомендовано Советом юридического факультета Белорусского государственного университета (протокол № 1 от 17 сентября 2012 г.) Редакционная коллегия: С. А. Балашенко (гл. ред.), С. А. Калинин (зам. гл. ред.), С. М. Сивец (зам. гл. ред.), Г. А. Василевич, И. Р. Веренчиков, В. Н. Годунов, Л. Л. Голубева, Т. А. Червякова, О. И. Чуприс, А. В. Шидловский Рецензенты: А. Г. Тиковенко, судья Конституционного Суда Республики Беларусь, доктор юридических наук, профессор; С. В. Решетников, заведующий кафедрой политологии юридического факультета БГУ, доктор политических наук, профессор А43 Актуальные вопросы совершенствования правовой системы на современном этапе : материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвященной 90-летию профессора С. Г. Дробязко. Минск, 11–12 окт. 2012 г. редкол. : С. А. Балашенко (гл. ред.) [и др.]. – 2-е изд., испр. и доп. – Минск : БГУ, 2012. – 314 с. ISBN 978-985-6939-50-4 В сборник вошли доклады и тезисы выступлений ученых и практикующих юристов Республики Беларусь и зарубежных стран на Международной конференции, посвященной актуальным вопросам совершенствования правовой системы на современном этапе. Адресуется студентам и преподавателям юридических вузов, магистрантам и аспирантам, а также юристам-практикам. УДК 340(082) ББК 67я43 ISBN 978-985-6939-50-4 © БГУ, 2012 ДОКЛАДЫ ПРАВАВЫЯ ІДЭІ АНДРЭЯ ВОЛАНА Ў КНІЗЕ «ПРА ПАЛІТЫЧНУЮ АБО ГРАМАДЗЯНСКУЮ СВАБОДУ» Т. І. Доўнар, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Сярод айчынных мысліцеляў ХVI ст. вылучаецца асоба філосафа і правазнаўцы Андрэя Волана. Ён напісаў каля 30 навуковых прац палеміка-тэалагічнага, этычнага і палітыка-прававога характару, у тым ліку ў 1572 г. кнігу «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду», у якой знайшла адлюстраванне тэарэтычная распрацоўка шматлікіх прававых пытанняў. Так, дзяржаву і права Волан разглядае як вынік чалавечай дзейнасці, як аб’екты ўвасаблення рацыянальных пошукаў і мудрасці людзей. Ён адзначае, што сама дзяржава стваралася толькі з той мэтай, каб людзі маглі шчасліва і блаславенна праводзіць сваё жыццё. Пры вызначэнні дзяржавы, яе задач і функцый Волан гаворыць аб ёй як аб неабходным згуртаванні людзей, таварыстве, супольніцтве, падкрэсліваючы тым самым яе дагаворны характар. Ён звяртае ўвагу на неабходнасць устанаўлення справядлівых грамадскіх адносін і выказвае думку, што справядлівай з’яўляецца тая дзяржава, у якой чалавек шчаслівы, задаво­лены жыццём і абаронены законам ад усялякіх пасягальніцтваў. Увогуле справядлівасць, на ягоную думку, заключаецца ў тым, каб «шанаваць і паважаць Бога, любіць бацькоў і айчыну, у абыходжанні з людзьмі ніколі нікога не крыўдзіць і не прыніжаць не толькі ўчынкам, але і словам». Прычым падкрэслівае, што справядлівасць у чалавечым грамадстве можа быць толькі пры ўмове, што ў ім існуюць законы, створаныя на карысць усіх грамадзян, і што ўладатрымальнікі накіроўваюць гэтыя законы на агульнае («паспалітае») дабро. Будучы прыхільнікам манархічнай формы дзяржаўнага кіравання, Волан лічыў, што дзейнасць манарха павінна абмяжоўвацца выканаўчымі функцыямі і ажыццяўляцца ў адпаведнасці з законам. Ён адзначаў, што ніякія добрыя і гуманныя намеры правіцеля не могуць засцерагчы чалавека ад самавольства як самога правіцеля, так і яго дзяржаўна-адміністрацыйнага і судовага апарату, і даказваў, што ўсялякая ўлада непазбежна вырадзіцца ў тыранію, калі не будзе існаваць дасканалага заканадаўства, якое будзе рэгламентаваць і абмяжоўваць яе дзейнасць. Волан адлюстраваў уласную канцэпцыю свабоды чалавека. Прырода надзяліла чалавека найвялікшымі каштоўнасцямі, сярод якіх найбольшай з’яўляецца свабода, і для дзяржавы няма нічога больш важнага і карыснага за яе, таму што свабода «нікому не чыніць зла і падтрымлівае панаванне справядлівых законаў». Сама ж дзяржава «як страж супольнай свабоды» дзеля захавання яе ўстанаўлівае законы, скіраваныя супраць усялякіх злачынстваў, якія чыняць шкоду іншым асобам. Ён падкрэсліваў, што ва ўмовах беззаконнасці чалавечае жыцце з’яўляецца «жабрацкім і рабскім», а чалавечае грамадства не можа быць даўгавечным і трывалым. Волан перакананы, што законы, устаноўленыя насуперак правільнаму суджэнню, розуму, недаўгавечныя, бо яны пастаянна будуць выклікаць усеагульную незадаволенасць грамадзян і могуць прывесці да народнага паўстання. З неабходнасці ўсямернай абароны свабоды чалавека Волан выводзіў натуральную функцыю права, якая заключаецца ў падаўленні ганебных інстынктаў людзей і справядлівым рэгуляванні грамадскіх адносін. У цэлым права, створана розумам чалавека, павінна стаяць на абароне агульнай справядлівасці і павінна адпавядаць тром прынцыпам – быць справядлівым, выступаць гарантам свабоды і роўнасці, быць разумным. З апошняга тэзіса выцякала неабходнасць пастаяннага ўдасканалення заканадаўства. Ніякае грамадства, ніякая грамадзянская супольнасць, ніякі мір і спакой паміж людзьмі не могуць існаваць без законаў, і ўвогуле «дабрадзейства свабоды залежыць ад правільнага і ўпарадкаванага заканадаўства». Такім чынам, свабода пераважна разумелася ім як свабода прававая, як забеспячэнне законам ўсеагульнай згоды і міру ў дзяржаве, асабістай бяспекі чалавека і ягонай маёмасці. Менавіта першай умовай свабоды ён лічыў бяспеку чалавека, а гарантаваную законам абарону ягоных асабі­стых і маёмасных правоў – падставай жыццяздольнасці самой дзяржавы. Адначасова Волан звяртае ўвагу, што свабода не азначае ўсе­дазволенасці і заўсёды мае на мэце высакародныя ўчынкі і спалучаеццца са станоўчым ладам мыслення. На ягоны погляд, свабода кожнага будзе забяспечана дастаткова, калі законы ў грамадстве прымусяць людзей жыць так, «каб ніхто нікому не шкодзіў». Таму ён падкрэсліваў, што менавіта законы прызначаны служыць апорай свабоды, бо яны «забяспечваюць цэласць і непарушнасьць грамадзянскай свабоды і ствараюць умовы для агульнага дабрабыту, пры якім кожны адчувае сябе абароненым ад ліхадзейства». Такім чынам, мы бачым, што Волан надае важную ролю закона, падкрэсліваючы, што закон як «маральнае правіла, якое дыктуецца здаровым розумам і ўхваляецца Боскімі запаветамі», з’яўляецца «падмуркам свабоды». Аднак ён выступае супраць абсалю­тызацыі права і літары закона і звяртае ўвагу на магчымасць адрыву закона ад рэальнага жыцця і ад такіх універсальных маральна-філасофскіх катэгорый, як ісціна, дабрачыннасць, справядлівасць, чалавечнасць і г. д. Таму падкрэслівае, што ніякая норма, якая па прыродзе сваей не абапіраецца на дабро і справядлівасць, не можа мець у чалавечым грамад­стве сілу закона. Волан прама гаворыць, што «калі нейкі нарматыўны акт не адпавядае рацыянальным высновам розуму і не стасуецца з паняццямі ісціны, якія чалавек атрымаў ад Бога, то такая юрыдычная ўстава не будзе мець трывалай асновы». Пры гэтым ён звяртае ўвагу на неабходнасць належнага кантролю за выкананнем законаў. Правасуддзе Волан лічыў «абаронцам грамадскага спакою», а важнейшым абавязкам суддзі – справядлівае і разумнае прымяненне закона. Волан падкрэслівае, што кожны суддзя павінен быць сумленным, мудрым і мужным чалавекам, звяртае ўвагу, што супярэчлівы і складаны характар рэчаіснасці абавязвае суддзяў падыходзіць да законаў не фармальна, а па сутнасці і таму пры неабходнасці патрэбна звяртацца з прапановай іх карэктыроўкі. У сувязі з тым, што жыццёвая практыка нашмат больш багатая і разнастайная за самую дасканалую тэорыю, і пастаянна ўзнікае шмат непрадбачаных законам казусаў, якія павінны ўлічвацца суддзямі, закліканымі чыніць правасуддзе ў адпаведнасці не толькі з канкрэтнай прававой нормай, але таксама з ісцінай і справядлівасцю. Мысліцель адзначае, што многія службовыя асобы і суддзі ягонага часу ў большасці з’яўляюцца практыкамі, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, а некаторыя пры разглядзе спраў кіруюцца безразважным і сляпым пачуццём парыву, або гневам, прагнасцю і іншымі «душэўнымі заганамі», а не вырашаюць спрэчкі на падставе закона і справядлівасці. Ен крытыкуе іх нягнуткасць, няўменне зазірнуць у сутнасць справы, нежаданне «якога б то ні было змякчэння закону на аснове справядлівасці». Адзначаючы, што на пасаду суддзяў часам прызначаюцца людзі ўвогуле не дасведчаныя ў грамадскіх справах, якія звяртаюць мала ўвагі на агульны прынцып справядлівасці права і кіруюцца толькі знешнім прадпісаннем пэўнай юрыдычнай формы, ён робіць вывад, што ўсе гэта адбываецца з прычын прававога невуцтва, няведання навукі права. Менавіта таму Волан падкрэслівае, што без прававой адукаванасці нельга спадзявацца, што для грамадзян настане дабрабыт і шчасце. Такім чынам, Андрэй Волан імкнуўся тэарэтычна абгрунтаваць новыя палітыка-прававыя каштоўнасці, а таксама накірункі для іх рэалізацыі. У ягонай творчай спадчыне, сфармуляванай у кантэксце натуральна-прававой дактрыны, прысутнічала ідэя прававой дзяржавы, што знайшло адлюстраванне ў такіх ягоных тэзісах і палажэннях, як неабходнасць заканадаўчага забяспечання свабоды чалавека, наяўнасць у дзяржаве вяршэнства і аўтарытэту закона; справядлівасць улады і закона; абмежаванне самавольства ўлады; падпарадкаванне закону ўсіх грамадзян, у тым ліку службовых асоб і самога кіраўніка дзяржавы; вырашэнне спрэчак у судовым парадку; устанаўленне справядлівых і незалежных судоў; развіццё прававой навукі і адукацыі; выхаванне кампетэнтных, кваліфікаваных і высокамаральных юрыстаў і шмат іншае. Гэтыя думкі мысліцеля, выказаныя 440 гадоў таму і зараз не страцілі сваёй актуальнасці.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   75

  • ДОКЛАДЫ