Первая страница
Наша команда
Контакты
О нас

    Главная страница


Мир языков: ракурс и перспектива




страница1/84
Дата21.06.2017
Размер6.01 Mb.
ТипСборник
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   84


МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

ФИЛОЛОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ

Кафедра английского языкознания



МИР ЯЗЫКОВ:

РАКУРС И ПЕРСПЕКТИВА
4-я Международная

научно-практическая конференция


Минск, 22 апреля 2013 года

Минск

2013


УДК 80 (061.3)

ББК 81

М 63

РЕЦЕНЗЕНТЫ

кандидат педагогических наук, доцент Гомза С.Х.

кандидат педагогических наук, доцент Трохина Р.С.

Рекомендовано

Секцией по специальности «Романо-германская филология»

УМО ВУЗов Республики Беларусь по гуманитарному образованию

(протокол № 2 от 30.05. 2013)




Редакционная коллегия:

доктор филологических наук, профессор И.С. Ровдо – председатель;

доктор педагогических наук, профессор Н.Н. Нижнева – отв. редактор;

доктор педагогических наук, профессор Л.П. Костикова;

кандидат педагогических наук, доцент Г.А. Иванова;

кандидат филологических наук, доцент П.И. Навойчик;

кандидат филологических наук, доцент Ж.Е. Фомичёва
М 63

Мир языков: ракурс и перспектива : материалы IV Междунар. науч. практ. конф., Минск, 22 апреля 2013 г. / редкол.: Н.Н. Нижнева (отв. редактор) [и др.]. – Минск : БГУ, 2013. − 630 с.

Сборник содержит материалы IV Международной научно-практической конференции по проблемам языка в контексте межкультурной коммуникации, перевода художественной, научно-технической и публицистической литературы, методики преподавания, инновационных технологий в обучении, теоретическим аспектам языкознания и другим вопросам, посвященных изучению иностранного языка.

Адресуется преподавателям, аспирантам, магистрантам ВУЗов.



УДК 80 (061.3)

ББК 81
ISBN 978-985-500-484-5

СОДЕРЖАНИЕ

СОВРЕМЕННЫЕ ПРОБЛЕМЫ ОТЧЕСТВЕННОГО ЯЗЫКОЗНАНИЯ

Арцёмава В.А., Назарава Г.П.


СОВРЕМЕННЫЕ ПРОБЛЕМЫ ОТЕЧЕСТВЕННОГО


И ЗАРУБЕЖНОГО ЯЗЫКОЗНАНИЯ

ДА ПЫТАННЯ АБ КРЫТЭРЫЯХ РАЗМЕЖАВАННЯ ТЫПА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У БЕЛАРУСКАЙ І АНГЛІЙСКАЙ МОВАХ


Арцёмава В.А., Назарава Г.П.

У сучаснай фразеалагiчнай тэорыі iснуе дзве найбольш распаўсюджаныя канцэпцыi фразеалагізма – шырокая і вузкая. У шырокай канцэпцыi, адлюстраванай у працах У.Л. Архангельскага [2, с. 154–177], С.Г.  Гаўрына [4, с. 7–13], М.М. Шанскага [10, с. 76–87] і інш., асноўнай прыметай ФА з’яўляецца яе рэпрадукуемасць – узнаўляльнасць. Пры такiм падыходзе ў сферу даследавання ўключаюцца прыказкі, крылатыя выразы, перыфразы і іншыя словазлучэнні.

Шырокі падыход да фразеалагізма ўласцівы і англа-амерыканскай лінгвістычнай традыцыі. Напрыклад, Л.П. Сміт iдыёмамi называе ўсе ўстойлівыя экспрэсіўныя спалучэнні i размяркоўвае iх на падгрупы на падставе неаднародных структурных, семантычных i этымалагiчных крытэрыяў [15, c. 10]. Дж. Бол уключае ў сваю класіфікацыю рознапарадкавыя моўныя з’явы: размоўныя формулы, фразавыя дзеясловы, метафарычныя выразы i iнш. [11]. Таксаномія Т. Лонга, побач з традыцыйнымі ідыёмамі тыпу spill the beans ‘прагаварыцца’, ахоплівае ідыёмы з дзеяннямі-эмоцыямі ці пачуццямi, пары слоў адной часціны мовы, аб’яднаныя злучнікам and ‘i’ / or ‘або’, ідыёмы з пастаянным кампанентам-займеннікам it, ідыёмы-алюзіі, прымаўкi, тыповыя размоўныя фразы, ідыёмы-параўнанні [13]. Дж. Сэйдл адносіць да класа ідыём гукапераймальныя словы, выклічнікі, мадальныя звароты, састаўныя злучнікі, устойлівыя спалучэнні слоў, прыказкі і прымаўкі [14].

У нашым даследаваннi мы прытрымлiваемся вузкай канцэпцыi фразеалагiзма, заснаванай на яго семантычнай цэласнасці і пад фразеалагізмам разумеем устойлівую, узнаўляльную, не менш як двухкампанентную моўную адзінку, што спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў [6, с. 5]. Пры гэтым падыходзе аб’ём фразеалогii абмяжоўваецца толькi матываванымi i нематываванымi сэнсава непадзельнымi выразамi. Стратыфікацыя фразеалагізмаў з пункту гледжання іх семантычнай цэласнасцi належыць В.У. Вінаградаву [3], дзе ФА размяркоўваюцца ў парадку змяншэння ступені сувязі паміж кампанентамі: фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя злучэнні.

Фразеалагічныя зрашчэнні – абсалютна непадзельныя, нераскладальныя ФА, значэнне якіх цалкам не суадносіцца з асобнымі значэннямі іх слоў-кампанентаў [3, c. 131]. Падобныя ФА характарызуюцца адсутнасцю жывой сінтаксічнай сувязі паміж сваiмi кампанентамі. Напрыклад, семантыка фразеалагізма шаркі на баркі ‘схапіць з сабой свае манаткі’ [8, с.  667] непасрэдна не вынікае са значэнняў слоў шаркі і баркі.

Фразеалагічныя адзінствы таксама з’яўляюцца выражэннем адзiнага сэнсу, але яны адрозніваюцца ад фразеалагічных зрашчэнняў матываванасцю свайго цэласнага значэння. Напрыклад, у фразеалагізме на ўсе жылы ‘вельмі хутка, імкліва’ [7, с. 399] агульны сэнс выразу непасрэдна звязваецца са значэннямі яго кампанентаў. Жылы – крывяносныя сасуды і сухажыллі. Пры хуткім бегу працуюць усе крывяносныя сасуды і сухажыллі.

Фразеалагічныя злучэнні – пераходны тып ФА. Яны складаюцца, як правіла, з двух кампанентаў, адзін з якіх валодае самастойным значэннем, а іншы – несвабодным значэннем. Пры тым лексічнае значэнне кожнага з кампанентаў лёгка разумеецца i паддаецца раскладанню [3, с. 138]. Фразеалагічнае злучэнне траскучы мароз складаецца з двух слоў, адно з якіх –мароз – мае самастойнае, свабоднае значэнне, а другое – траскучы – залежнае, несвабоднае значэнне, што выяўляецца толькі ў спалучэнні са словам мароз.

Семантычная класіфікацыя фразеалагізмаў В.У. Вінаградава крытыкавалася. М.С. Гурычова звяртае ўвагу на хісткасць крытэрыяў размежавання фразеалагічных адзінстваў і фразеалагічных зрашчэнняў, паколькі ў большасці выпадкаў граматычная і семантычная структура фразеалагізма паддаецца аналізу, і з гэтага пункту гледжання няма абсалютна нераскладальных спалучэнняў [5, c. 6]. Н.М. Амосава асноўнымi яе недахопамi лiчыць адсутнасць адзінай прыметы групоўкi ФА i арыентацыю толькі на рускамоўны матэрыял [1, с. 5–9]. Тым не менш фразеалагічная класіфікацыя В.У. Вінаградава можа быць ужыта для стратыфiкацыi англiйскага фразеафонду. Гэта паказалi даследчыкi А. Коўі, Р. Макін i А. Макэйг [12]. Яны вылучаюць наступныя тыпы ФА:

1) чыстыя ідыёмы (pure idioms) – ідыёмы, што валодаюць самай высокай ступенню iдыяматычнасцi, нераскладальныя, значэнне якіх цалкам незалежнае ад значэнняў кампанентаў. Напрыклад, у ідыёме kick the bucket значэнне ‘памерцi’ немагчыма вывесці з кампанентаў kick ‘ударыць нагой’ і bucket ‘вядро’. Па класіфікацыі В.У. Вінаградава, гэты выраз – фразеалагічнае зрашчэнне;

2) метафарычныя ідыёмы (figurative idioms) – словазлучэннi з пераасэнсаваным значэннем і мінімальным узроўнем варыятыўнасці. Яны маюць цэласнае матываванае значэнне. Iдыёма beat ones breast ‘вельмі настойліва даводзіць што-небудзь, запэўніваць у чым-небудзь’ з кампанентамi beat ‘біць’, one’s ‘свае’, breast ‘грудзі’ валодае празрыстай унутранай формай. Падобны тып ідыём можна суаднесці з фразеалагічнымі адзінствамі;

3) словазлучэннi з абмежаванай спалучальнасцю (restricted collocations) – словазлучэннi, дзе адзін з кампанентаў мае пераасэнсаванае значэнне, а іншы кампанент ужываецца ў літаральным сэнсе. Напрыклад, у ФА a blind alley са значэннем ‘тупік’ прыметнiк blind ‘сляпы’ ўжываецца ў пераасэнсаваным значэннi ‘тое, што канчаецца тупіком і не мае праходу’ з назоўнiкам alley ‘дарога’, што ўжываецца ў лiтаральным сэнсе. Падобны тып словазлучэнняў можа быць суаднесены з фразеалагічнымi спалучэннямі.

4) адкрытыя словазлучэнні (open collocations) – тып словазлучэнняў са свабоднай сувяззю кампанентаў. Так, у словазлучэнні fill the sink ‘запоўніць ракавіну’ кожны кампанент ужываецца ў літаральным значэнні: fill ‘запоўніць’, sink ‘ракавінa’.

Часам праблематычна вызначыць ступень семантычнай спаянасці паміж кампанентамі ўстойлівых словазлучэнняў – фразеалагічнасці. У нашым даследаванні за аснову бяруцца наступныя крытэрыі фразеалагічнасці, указаныя Б.А. Плотнікавым [9, с. 249–259]:


  1. даслоўная ўнутрымоўная неперакладальнасць фразеалагізма, што сведчыць пра непадзельнасць яго значэння. Гэты крытэрый праяўляецца ў фразеалагічных слоўніках, калі значэнне выразу тлумачыцца не адным, а некалькімі словамі: не паказваць вачэй ‘не прыходзіць куды-небудзь, не паяўляцца дзе-небудзь’ [8, с. 160];

  2. наяўнасць у складзе ўстойлівых словазлучэнняў застарэлых кампанентаў з забытай семантыкай – некратызмаў або архаічных граматычных форм, што звычайна не фіксуюцца ў слоўніках як самастойныя лексемы (лахі, шаркі, рабое і інш.): лахі пад пахі, шаркі на баркі, абое рабое;

  3. граматычная катэгарыяльнасць – выконванне ў сказе функцыі аднаго яго члена (рука ў руку ‘блізка, побач’ – акалічнасць);

  4. страта фразеалагізмам сваёй унутранай формы або нематываванасць яго значэння (на сёмым небе);

  5. нязменнасць знешняй граматычнай формы ўсіх кампанентаў канкрэтнага фразеалагізма (як мага);

  6. сінтаксічная немадэлюемасць (адно дзяржыся);

  7. недапушчальнасць устаўкі ўнутр узнаўляльнага выразу дадатковага кампанента, ужыванне якога б прыводзіла да пашырэння колькаснага складу дадзенага выразу (плячысты на жывот);

  8. немагчымасць сінтаксічнай трансфармацыі выразу (заварочваць аглоблі);

  9. адсутнасць варыянтнасці (фанетычнай, марфалагічнай, лексічнай, сінтаксічнай) адпаведна ў кампанентах ідыёмы і ў яе мадэлі (ні слыху ні дыху);

  10. немагчымасць змены ўстаноўленага парадку размяшчэння кампанентаў у складзе ўзнаўляльнага выразу (кроў з малаком).

Чым больш вышэйадзначаных крытэрыяў фразеалагічнасці вылучаецца ў складзе пэўнага выразу, тым больш устойлівым ён з’яўляецца, і наадварот, чым менш такіх крытэрыяў характэрна для канкрэтнага выразу, тым бліжэй ён да свабоднага спалучэння слоў.

Разгледзім тры фразеалагічныя адзінкі шаркі на баркі, носам к носу і праліўны дождж на адпаведнаць указаным крытэрыям фразеалагічнасці і вызначым іх тыпы. Словазлучэнне шаркі на баркі даслоўна не перакладаецца і не перафразіруецца (першы крытэрый). Яго змест у слоўніку перадаецца злучэннем ‘схапіць з сабой свае манаткі’. Ён мае архаічныя лексемы шаркі і баркі (другі крытэрый). У сказе злучэнне шаркі на баркі выконвае ролю выказніка (трэці крытэрый). У гэтым выразе страчана ўнутраная форма (чацвёрты крытэрый), яго граматычная форма з’яўляецца нязменнай (пяты крытэрый), сінтаксічна не мадэлюецца (шосты крытэрый) і не дапускае замены свайго колькаснага складу (сёмы крытэрый). Больш таго, ён сінтаксічна не трансфармуецца (восьмы крытэрый), не вар’іруецца (дзявяты крытэрый), мае нязменны парадак кампанентаў (дзясяты крытэрый). Такім чынам, выраз шаркі на баркі адпавядае ўсім дзесяці крытэрыям. Сказанае дазваляе зрабіць выснову, што гэта тыповае фразеалагічнае зрашчэнне, ці абсалютная ідыёма.

Словазлучэнне носам к носу [8, с. 110] мае 6 крытэрыяў фразеалагічнасці. Яго змест у слоўніку перадаецца выразам ‘вельмі блізка, адзін да аднаго’ (першы крытэрый). Гэта словазлучэнне выконвае ў сказе функцыю акалічнасці (трэці крытэрый), мае нязменную знешнюю граматычную форму (пяты крытэрый) і не дапускае ўстаўкі дадатковага кампанента (сёмы крытэрый). Падобны выраз немагчыма сінтаксічна трансфармаваць (восьмы крытэрый) і змяніць устаноўлены парадак размяшчэння кампанентаў (дзясяты крытэрый).

У выразе праліўны дождж можна вылучыць толькі адзін крытэрый – адсутнасць варыянтнасці (дзявяты крытэрый).

Указаныя факты сведчаць, што словазлучэнне шаркі на баркі мае самую высокую ступень семантычнай спаянасці кампанентаў і з’яўляецца абсалютнай ідыёмай – фразеалагічным зрашчэннем. У выразе праліўны дождж вылучаецца самая нізкая ступень фразеалагічнасці, што робiць яго фразеалагічным злучэннем. Словазлучэнне носам к носу займае прамежкавае становішча паміж абсалютнай ідыёмай шаркі на баркі і слабым фразеалагізмам праліўны дождж.
Крытэрыi фразеалагiчнасцi прадстаўлены ў наступнай таблiцы:
Табліца 1 – Крытэрыі фразеалагічнасці


ФА


Крытэрыі фразеалагічнасці

даслоўная ўнутрымоўная неперакладальнасць

наяўнасць некратызму

граматычная катэгарыяльнасць

страта ўнутранай формы

нязменнасць знешняй граматычнай формы

сінтаксічная немадэлюемасць

немагчымасць устаўкі

дадатковага кампанента



немагчымасць сінтаксічнай трансфармацыі

адсутнасць варыянтнасці

немагчымасць змены ўстаноўленага парадку

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

шаркі на баркі












носам к носу


-


-


-

-





праліў-ны дождж

-

-

-

-

-

-

-

-


-



Літаратура


  1. Амосова, Н.Н. Основы английской фразеологии. – М. : Либроком, 2010. – 216 с.

  2. Архангельский, В.Л. Устойчивые фразы в современном русском языке. – Ростов н/Д : Рост. гос. ун-т, 1964. – 315 c.

  3. Виноградов, В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины // Избранные труды : лексикология и лексикография. – М., 1977. – С. 118–139.

  4. Гаврин, С.Г. Фразеология современного русского языка : в аспекте теории отражения : учеб. пособие. – Пермь : Перм. гос. пед. ин-т, 1974. – 269 с.

  5. Гурычева, М.С. Очерки по синтаксису новофранцузского языка. – М. : Наука, 1965. – 343 с.

  6. Лепешаў, І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. – Мінск : Выш. шк., 1998. – 271 c.

  7. Лепешаў, I.Я. Слоўнiк фразеалагiзмаў : у 2 т. – Т. 1. А – Л. – Мінск : БелЭн, 2008. – 672 с.

  8. Лепешаў, I.Я. Слоўнiк фразеалагiзмаў : у 2 т. – Т. 2. М – Я. – Мінск : БелЭн, 2008. – 704 с.

  9. Плотнікаў, Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мінск : Універсітэцкае, 1994. – 350 с.

  10. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка : учеб. пособие для филол. фак. –5-е изд., испр. и доп. – М. : Либроком, 2010. – 265 с.

  11. Ball, W.J. A Practical Guide to Colloquial Idiom. – London : Longman, 1958. – 258 р.

  12. Cowie, A.P. Oxford Dictionary of Current Idiomatic English. – Oxford : Oxford univ. press, 2000. – 685 p.

  13. Long, Th.H. Longman Dictionary of English Idioms. – London : Longman, 1987. – 387 p.

  14. Seidlе, J. English Idioms and How to Use Them. – London : Oxford Univ. Press, 1978. – 268 p.

  15. Smith, L.P. Words and Idioms : Studies in the English Language. – London : Constable a. Co., 1925. – 299 p.



  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   84

  • СОДЕРЖАНИЕ
  • ДА ПЫТАННЯ АБ КРЫТЭРЫЯХ РАЗМЕЖАВАННЯ ТЫПА ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ У БЕЛАРУСКАЙ І АНГЛІЙСКАЙ МОВАХ